Рэгламент Кубка Лiгi
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПРАВЯДЗЕННІ РОЗЫГРЫШУ ВОСЬМАГА КУБКА ЛІГІ СЕЗОНА 2014-2015 гг.
I. ЧАС І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
Восьмы Кубак Лігі сярод аматарскіх калектываў праводзіцца з 27 верасня 2014 года па 31 траўня 2014 года. Спаборніцтвы праходзяць на пляцоўках стадыена «Будаўнік», пачынаючы з 10.00.
II. КІРАЎНІЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ ТУРНІРУ
Агульнае кіраўніцтва міні-футбольным фестывалем ажыццяўляецца ГА “Самадзеяльны клуб па міні-футболе «АМАТАР” і рэдакцыяй бюлетэня «Тайм-аут». Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборніцтваў ускладаецца на прэзідэнта клуба Уладзімера Люкевіча, выканаўчага дырэктара турніра Эдуарда Белемука, адказнага рэдактара «Тайм-аута» Ігара Казлова, кіраўніка арбітражнага корпуса Андрэя Шэпа.
IІІ. УДЗЕЛЬНIКI ТУРНIРУ
Да ўдзелу ў турнірыдапускаюцца толькi каманды Лідэр-лігі, Першай, Другой і Трэцяй ліг гарадскога чэмпіяната па міні-футболе, якiя да пачатку турнiра аплацiлi заявачны ўзнос для ўдзела у чэмпіянаце горада.
IV. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ТУРНІРУ
Кубак Лігі з максiмальнай колькасцю камандаў - 64 - праводзiцца ў некалькi этапаў. На першым этапе каманды пры дапамозе сеянага жэрабя фармiруюць 16 груп А, В, С, D, E, F, G, Н і г.д., пачатыры клуба ў кожнай групе. Па аднаколавай сiстэме, калi кожная каманда сустракаецца са сваiмi супернiкамi па аднаму разу, удзельнiкi спаборнiцтваў вызначаюць двух пераможцаў у сваёй групе.
Пункты налiчваюцца: за перамогу - 3 пункты, за нiчыю - 1 пункт, за паражэнне - 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на то прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне з лiкам 0:3.
Месцы камандаў у групе вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядаюцца наступныя паказчыкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае месца (колькасць перамог, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 2) колькасць перамогаў; 3) рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў. У выпадку, калi ўсе гэтыя паказчыкi будуць аднолькавымi, месцы вызначаюцца пры дапамозе пенальцi.
На другiм этапе каманды, заняўшыя ў групе 1-е і 2-е месцы, па алiмпiйскай сiстэме сустракаюцца ў 1/16, 1/8, 1/4, 1/2 i фінале, згодна з сеткай турніра. У выпадку, калi ў матчах 1/16, 1/8, 1/4 і 1/2 асноўны час не вызначыць пераможцу - адразу прызначаюцца пенальцi. У фінальным матчы пасля асноўнага часу спачатку прызначаюцца два дадатковыя таймы па 5 хвiлiн кожны, а калi i яны не здольныя вызначыць пераможцу - прызначаюцца пенальцi. Правіла “залатога і срэбнага галоў” не дзейнічае
V. ДЫСЦЫПЛІНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ І ПАКАРАННІ
За парушэннi правiлаў пад час гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка). Дзве жоўтыя карткi у гульнях турнiра аўтаматычна забараняюць спартоўцу удзельнiчаць у чарговым матчы, пасля гэтага ўжо кожная наступная цотная жоўтая картка пазбаўляе права ўдзелу ў чарговай гульні. Чырвоная картка ў адносінах да іграка дзейнічае з 5-хвілінным выдаленнем з далейшай заменай, а футбаліст, які атрымаў картку павінен прапусціць чарговы матч сваёй каманды.
Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi і аплаце штрафных санкцыяў. Кубак Лігі - асобны турнір, а таму карткі, атрыманыя ў Кубке не маюць дачынення да гульняў рэгулярнага чэмпіяната. За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне.
VI. АРБІТРАЖ ТУРНІРА
Прэрагатыва прызначэння арбiтраў на матчы належыць галоўнаму арбітру спаборніцтваў Аляксандру Пыліку. Калi адна з камандаў вiдавочна цягне час гульнi, суддзя можа дадаць час.
ЗАЎВАГА: Пратэсты наконт судзейства не прымаюцца.
VII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Пераможца Кубка ўзнагароджваецца грашовым прызам і пераходным Кубкам, на якім наносіцца назва каманды-пераможцы. Фіналіст узнагароджваецца грашовым прызам, дыпломам і кубкам.
VIII. ЗАЯЎКІ
Каманды гуляюць выключна ў тым складзе ў якiм яны гулялi ў рэгулярным гарадскiм чэмпiянаце па мiнi-футболе, згодна заявачнаму спісу.
Аргкамітэт СК «Аматар»