ПАЛАЖЭННЕ аб правядзеннi ХХІVадкрытага гарадскога чэмпіяната па міні-футболе сярод аматарскіх камандаў сезона 2014-2015 гг.
I ЧАС I МЕСЦАПРАВЯДЗЕННЯСПАБОРНIЦТВАЎ
ХХІV Адкрытыгарадскi турнiрпамiнi-футболесяродаматараўпачынаецца 13 верасня 2014 года, заканчваецца 24 траўня 2015 года. Спаборнiцтвы праводзяцца на пляцоўках стадыёна “Будаўнік” па вулiцы Ленінградскай 4 па субботах з 11.00. і 12.00. – Чацьвёрты дывізіён, з 13.00. і 14.00. – Пяты дывізіён, па нядзелях з 10.00. і 11.00 – Першы дывiзiён, з 12.15. і 13.15. – Другi дывiзiён, з 14.15. і 15.15. – Трэці дывізіён. Усяго плануецца ўдзел 80 камандаў у Першым, Другiм, Трэцім, Чацьвёртым і Пятым дывiзiёнах разам. Акрамя таго, плануецца правядзенне Кубка Лігі для ўдзельнікаў чэмпіяната Першага, Другога і Трэцяга дывізіёнаў з падзелам камандаў на 12 падгрупаў, дзе матчы будуць адбывацца па колавай сістэме. Па два пераможцы кожнай падгрупы далей будуць змагацца за Кубак па алімпійскай сістэме з выбыццём пасля паражэння. Разам плануецца 23 туры. У выпадку, калі будуць цалкам сфармаваныя чацьвёрты і пяты дывізіён по 16 камандаў у кожнай, для гэтых калектываў будзе праводзіцца асобны кубкавы турнір.
II. КIРАЎНIЦТВА ПРАВЯДЗЕННЕМ СПАБОРНIЦТВАЎ
Агульнае кiраўнiцтва ХХІV Адкрытым гарадскiм чэмпіянатам па мiнi-футболе сярод аматараў ажыццяўляецца Грамадскiм аб’яднаннем “Самадзеяльны клуб па мiнi-футболе “Аматар” у супрацоўніцтве з Сектарам спорту і турызма Брэсцкага гарвыканкама (загадчык Я.М. Праліска). Непасрэдны кантроль за правядзеннем спаборнiцтваў ускладаецца на старшыню ГА СК “Аматар” Ул.Люкевiча; сябру ГА СК “Аматар” А.Якуша – галоўнага сакратара спаборнiцтваў, суддзю Першай катэгорыi; Э.Белемука – выканаўчага дырэктара турнiра; А.Шэпа – старшыню брыгады арбiтраў; Д.Шыферштэйна, Д.Жылко і І.Казлова – адказных за арганiзацыйнае забяспячэнне турнiру, медыцынскае абслугоўванне i сувязi з грамадскасцю.
III. УДЗЕЛЬНIКI СПАБОРНIЦТВАЎ
Да ўдзелу ў турнiры дапускаюцца ўсе самадзейныя, непрафесiйныя каманды згодна з рэйтынгам удзелу ў папярэднія гады, якiя пералiчылi заявачны ўзнос у памеры 3.200.000 (тры мільёны дзвесці тысячаў) рублёў да 01.09.2014 года ўключна на разліковы рахунак № 3015500133010, валюта рахунка 974, “Приорбанк” ААТ, код 153001749, ЦБУ 500 г.Брэст, 224013, бул. Шаўчэнкі 6/1, ГА СК “Аматар”, УНП 200217784, АКПА 14374572. Каманда, якая ў адпаведны тэрмін поўнасцю не разлічылася з уступным узносам, выключаецца з пераліку ўдзельнікаў.
IV. УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ СПАБОРНIЦТВАЎ
Спаборнiцтвы з максiмальнай колькасцю камандаў – 80 – па 16 у Першым, Другім, Трэцім, Чацьвёртым і Пятым дывiзiёнах – праводзяцца па колавай сiстэме, калі ўсе каманды сустракаецца са сваімі супернікамі па аднаму разу. Усяго разам з кубкавым турнірам не больш за 23 туры. Спаборнiцтвы пачынаюцца 13 верасня 2014 года i заканчваюцца 24 траўня 2015 года. Зiмовы перапынак – з 23 лістапада 2014 года па 14 сакавiка 2015 года.
Пункты налiчваюцца: за перамогу – 3 пункты, за нiчыю – 1 пункт, за паражэнне – 0 пунктаў. У выпадку, калi гульня не адбудзецца без важкае на тое прычыны, вiнаватай камандзе залiчваецца тэхнiчнае паражэнне з лiкам 0:3; на яе накладваюцца штрафныя санкцыі. Кожны выпадак неяўкі абавязкова разглядаецца Аргкамітэтам спаборніцтваў. Трэцяя неяўка без абгрунтавання прычынаў азначае аўтаматычную дыскваліфікацыю каманды, і яна здымаецца са спаборніцтваў. Па магчымасцi яна можа быць заменена iншым калектывам з улiкам усiх папярэднiх паказальнiкаў. Калi такая магчымасць адсутнiчае, усiм астатнiм супернiкам дадзенага калектыву запiсваецца тэхнiчная перамога з лiкам 3:0.
Капітан каманды ў працэсе гульні можа аднойчы ўзяць аднахвілінны тайм-аўт.
Месцы камандаў вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядваюцца наступныя паказальнiкi: 1) колькасць перамогаў; 2) агульная рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 3) колькасць забiтых мячоў; 4) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае месца (перамогі, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 5) жэрабя. У выпадку, калiў Першым дывізіёне дзве цi больш камандаў, што прэтэндуюць на першае месца, набяруць аднолькавую колькасць пунктаў, то тады прызначаюцца дадатковыя гульнi.
Каманды, якiя ў Другім, Трэцім, Чацьвёртым і Пятым дывізіёнах зоймуць адпаведна першае і другое месца, аўтаматычна на будучы год атрымліваюць права гуляць у Першым, Другім, Трэцім і Чацьвёртым дывізіёнах.
Каманды, якiя ў Першым, Другім, Трэцім і Чацьвёртым дывізіёнах зоймуць адпаведна 15-е i 16-е мейсцы, на будучы год пераводзяцца ў Другi, Трэці, Чацьвёрты і Пяты дывiзiёны.
Каманды, якiя зоймуць у Першым, Другім, Трэцім і Чацьвёртым дывізіёнах, адпаведна, 13-е i 14-е мейсцы, праводзяць пераходныя гульнi з калектывамi, што зоймуць 3-е і 4-е мейсцы ў Другiм, Трэцім, Чацьвёртым і Пятым дывiзiёнах, прычым, 13-я каманда гуляе з 4-й, а 14-я – з 3-й. Пераможцы стыкавых гульняў у сезоне 2015/16 гг. атрымаюць права гуляць у Першым, Другім, Трэцім і Чацьвёртым дывiзiёнах.
Працягласць аднаго матчу – два таймы па 25 хвiлiнаў, перапынак – да 05 хвiлiнаў. Спазненне на гульню звыш 15 хвiлiнаў без важкiх на тое прычынаў разглядаецца як неяўка. Каманда, якая значыцца ў пары першай, забяспечвае наяўнасць мяча. Матчы чэмпіяната і Кубка лігі праводзяцца футзальным мячом-чацвёркай.
Заўвагi:
1) у выпадку, калi каманда здымаецца са спаборнiцтваў, грашовыя ўзносы, што паступiлi на рахунак Аргкамiтэту турнiру, не вяртаюцца;
2) палажэнне пра стыкавыя гульнi дзейнiчае толькi ў тым выпадку, калi спаборнiцтвы будуць праводзiцца сярод калектываў больш чым аднаго дывiзiёну;
3) пераносы гульняў на больш познi тэрмiн забараняюцца за адзiн тур да заканчэння першай часткi чэмпiянату ў 2013 годзе, а таксама за два туры да заканчэння сезону 2014/15 гг. у цэлым. Усе ранней перанесеныя гульні павінны быць згуляныя да азначаных тэрмінаў. У выпадку парушэння гэтага пункта камандам залічваюцца тэхнічныя паражэнні. Аргкамітэт турніра можа ўносіць змены ў дадзены падпункт «Палажэння» у выпадку асабістых сітуацый.
4) пратэсты ў Аргамітэт падаюцца капітанамі камандаў ў друкаваным выглядзе і павінны быць накіраваны на працягу 24-х гадзінаў пасля заканчэння матчаў, што выклікалі спрэчныя пытанні. Пратэсты, якія кранаюцца судзейскіх пытанняў, Аргкамітэтам турніра не разглядаюцца.
У розыгрышы Кубка лігі Месцы камандаў у групах вызначаюцца паводле колькасцi набраных пунктаў. Калi некалькi камандаў набралi аднолькавую колькасць пунктаў, разглядваюцца наступныя паказальнiкi: 1) вынiк гульнi памiж камандамi, што прэтэндуюць на дадзенае мейсца (а таксама дадатковыя паказальнікі ў спрэчцы паміж гэтымі калектывамі — перамогі, розніца мячоў, колькасць забітых мячоў); 2) колькасць перамогаў; 3) рознiца забiтых i прапушчаных мячоў; 4) колькасць забiтых мячоў; 5) жэрабя.
Гульцы камандаў-удзельніц бяруць на сябе абавязацельствы па выкананню правілаў паводзінаў на стадыёне. У межах стадыёна забаронена ўжываць алкагольныя напоі і наркатычныя прэпараты, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі стадыёна ў нецвярозым стане, пакідаць пасля сябе смецце, паліць цыгарэты і лузгаць семкі, знаходзіцца на штучным пакрыцці не ў спартовым абутку, пералазіць праз агароджу і г.д. Аргкамітэт спаборніцтваў за парушэнне правілаў паводзінаў на стадыёне будзе накладваць на вінаватыя каманды дысцыплінарныя пакаранні. Каманды-удзельніцы бяруць на сябе адказнасць за выкананне правілаў паводзінаў на стадыёне з боку прадстаўнікоў сваёй каманды, а таксама родных, сяброў альбо заўзятараў сваёй каманды.
Каманды-удзельніцы бяруць на сябе адказнасць за медыцынскае забеспячэнне і здароўе кожнага гульца сваёй каманды.
V. ДЫСЦЫПЛIНАРНАЯ АДКАЗНАСЦЬ I ПАКАРАННI
За парушэннi правiлаў падчас гульнi футбалiст можа быць папярэджаны (жоўтая картка) цi выдалены з поля (чырвоная картка) да канца гульні з правам замены іншым спартоўцам праз 5 (пяць) хвілінаў. Тры жоўтыя карткi, атрыманыя ў гульнях турнiра, аўтаматычна забараняюць спартоўцу ўдзельнiчаць у чарговым матчы, пасля чаго ўжо кожная няцотная жоўтая картка пазбаўляе права ўдзелу ў спаборнiцтвах. Чырвоная картка азначае дысквалiфiкацыю футбалiста на адну гульню i штрафныя санкцыi, пропуск дзвюх гульняў за другую чырвоную картку i штрафныя санкцыi, пропуск трох гульняў i штрафныя санкцыi за трэцюю чырвоную картку i г.д. узвыш. На судзейскай калегіі ў абавязковым парадку будуць разглядвацца ўсе выпадкі нецэнзурнай лаянкі ў адпаведнасці з атрыманымі жоўтай альбо чырвонай карткамі згодна з запісамі ў пратаколе. Удзел у наступных гульнях дазваляецца толькi пасля адбыцця дысквалiфiкацыi і ліквідавання штрафных санкцыяў.
За ўдзел у гульнi незаяўленага цi дысквалiфiкаванага футбалiста камандзе залiчваецца тэхнiчнае параженне 0:3 з наступным разглядам здарэння на судзейскай калегіі. Камандзе, якая своечасова не зрабіла адпаведныя тлумачэнні на судзейскай калегіі, пункты не налiчваюцца.
Заўвагі:
1) судзейская калегiя мае права вынесці больш жорсткае пакаранне для спартоўца, якi дапусцiў асаблiва брутальнае парушэнне пад час спаборнiцтваў;
VI. АРБIТРАЖ СПАБОРНIЦТВАЎ
Турнiр абслугоўваецца арбiтрамi, якiя дапушчаныя да правядзення ХХІV Адкрытага гарадскога чэмпіяната па мiнi-футболе сярод самадзейных камандаў Аргкамiтэтам спаборнiцтваў. На кожную гульню прызначаецца адзiн суддзя. Суддзi павiнны перадаць запоўненыя пратаколы ў Аргкамiтэт спаборнiцтваў. Адрас судзейскай калегii: 224011 г.Брэст-11, а/с 35, ГАСК “Аматар”. Кантактны тэлефон – +375 29 6849997 Velcom, +375 33 6712180 MTS(Сп. Белямук Эдуард Вячаслававiч) – па нядзелях з 20.00 да 21.00.
VII. УЗНАГАРОДЖВАННЕ
Каманда, якая зойме ў Першым дывізіёне Першае месца, узнагароджваецца Ганаровым дыпломам, Кубкам і грашовым прызам у памеры 5.000.000 (пять мільёнаў) рублёў.
Каманда, якая зойме ў Першым дывізіёне Другое месца, узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовым прызам у памеры 4.000.000 (чатыры мільёны) рублёў.
Каманда, якая зойме Трэцяе месца, узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовым прызам у памеры 3.000.000 (тры мільёны) рублёў.
Каманды, якая зоймуць ў Другім, Трэцім, Чацьвёртым і Пятым дывізіёнах Першае і Другое месцы, узнагароджваюцца Ганаровымі дыпломамі.
Каманда-пераможца Кубка Лігі узнагароджваецца пераходным Кубкам, Ганаровым дыпломам і грашовым прызам у памеры 1.500.000 (адзін мільён пяцьсот тысячаў) рублёў.
Каманда-фіналіст Кубка Лігі узнагароджваецца Ганаровым дыпломам і грашовым прызам у памеры 800.000 (васемсот тысячаў) рублёў.
Спецыяльнымi прызамi спонсараў турнiра узнагароджваюцца тры лепшыя бамбардзiры Першага дывізіёну.
Спецыяльным прызам ГА СК “Аматар” узнагароджваюцца лепшы капiтан адной з камандаў-удзельнiцаў.
VIII. ЗАЯЎКI
Заяўкi наўдзелуспаборнiцтвахпавiнныўключацьускладкамандынебольшза 12 (дванаццаць) асобаў. Узаяўцыпоўнасцюўказваюццапрозвiшча, iмя i iмяпабацьку, годнараджэння i месцапрацыкожнагагульца, атаксамададатковапоўны хатнi адрас, кантактны тэлефон і адрас электроннай пошты капiтана каманды (цi яго намеснiка). Заяўкi павiнны быць запоўнены друкаванымі літарамі альбо надрукаваныя на кампутары. На адваротным баку заяўкі кожны гулец падпісваецца ў тым, што ў яго не маецца супрацьпаказанняў па стану здароўя для гульні ў футбол. На заяўцы павiнны быць уласны подпiс капiтана каманды i дата. Да заяўкiкожнай новай каманды дадаюцца па адной фатакартцы на кожнага з заяўленых гульцоў.
Заўвага:
1) пераходыгульцоўзаднойкамандыўдругуюажыццяўляюццапразАргкамiтэттурнiру i паўзаемнайзгодзекапiтанаўзацiкаўленыхкамандаў. Кожны пераход гульца павінен быць фінансава забяспечаны.
Кожная каманда мае пpава зpабiць не больш як 5 (пяць) дадатковых заявак звыш устаноўленага лiмiту. Але ў бягучай заяўцы павiнна быць не больш за 12 (дванаццаць) гульцоў. Кожная дадатковая заяўка павінна быць фінансава забяспечана. Усе дадатковыя заяўкi пpымаюцца надpукаванымi на кампутаpы з фатакаpткамi футбалiста цi футбалiстаў.
Заувага:
1) дазаяўкi гульцоў забараняюцца за два туры да заканчэння сезону 2014/15 гг.
IX. ВЫДАТКI НАПРАВЯДЗЕННЕСПАБОРНIЦТВАЎ
Асноўныя выдаткi на пpавядзенне спабоpнiцтваў нясе ГА СК “Аматаp”. Сpодкi, што паступілі на ўдзел у спаборніцтвах ад спартыўных калектываў, а таксама сродкі, якія могуць быць атpыманыя ад патэнцыяльных спонсаpаў, pэалiзуюцца на арганiзацыю i пpавядзенне спабоpнiцтваў, а дакладней: арэнды спартовых аб’ектаў, прызавы фонд, набыццё спартыўнае формы i iнвентара, медыцынскіх лекаў, падтрымку работы інтэрнэт-рэсурсаў, працы дырэктара турніра, бухгалтарскае абслугоўванне, вырашэнне тэхнiчных пытанняў, выпуск iнфармацыйных бюлетэняў i г.д.
“Брестская газета” прымае на сябе абавязкi па распаўсюджванню iнфармацыi пра спаборнiцтвы на старонках свайго выдання і ўзнагароджванню пераможцаў прызамі.
Х. ФОРС-МАЖОР
Дадзенае “Палажэнне…” можа падлягаць змяненням, калі ўзнікаюць форс-мажорныя абставіны, якія не маглі быць прадугледжаныя ані папярэджаныя разумнымі мерамі. Пад форс-мажорнымі абставінамі ў кантэксце дадзенага “Палажэння…” вызначаюцца:
- прыродна-кліматычныя катаклізмы;
- страйкі;
- ваенныя дзеянні;
- выданне нарматыўных актаў органамі дзяржаўнай улады і кіравання;
- буйнамаштабныя аварыі банкаўскіх камунікацыяў;
- іншыя непрадугледжаныя разумнымі мерамі абставіны.
ХI. ДАДАТАК
Аргкамiтэт па правядзенню спаборнiцтвау сярод калектываў Другога, Трэцяга, Чацьвёртага і Пятага дывiзiёнаў ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе дадзенага “Палажэння...” па ўзгодненасцi з Аргкамiтэтам турнiра. Аргкамiтэт па правядзенню турніра пакідае за сабой права ўнесці змены ў дадзенае “Палажэнне...”, калі колькасць удзельнікаў у дывізіёнах будзе менш альбо больш за запланаваную.